Дзейнічаў у 1903—20-я г. ў в. Сяхновічы Кобрынскага пав. (цяпер в.Вял. Сяхновічы ў Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл.). У 1908—10 меў паравы лакамабіль. У 1913 працавала 12 рабочых, выраблена 25 тыс. пудоў крухмалу. Пры заводзе была сыраварня. Сыравіна пастаўлялася з маёнтка памешчыка.